Master class 'The Paris School for children'November 8 and 14, 2018 at 19.00 o'clock

Занятак праходзіць у межах падтрымкі краўдфандынгавай кампаніі па кнізе «Мастацтва Беларусi ХХ ст. Парыжская школа» для дзяцей

«Парыжская школа» - важная вяха ў гісторыі сусветнага мастацтва, гэта некалькі пакаленняў мастакоў з нашай краіны, якія ўгрунтаваліся ў Парыжы з 1900-х па 1960-я гады. Але гэта i асобны феномен для беларускага мастацтва і нашай гісторыі. Станаўленне цэлага пакаленне мастакоў, якія нарадзіліся ў Беларусі, адбылося ў Еўропе. Жыццё рознымі шляхамі прывяло кожнага з іх у Парыж. Амаль што ўсе яны жылі ў «Вуллі», доме-камуне для мастакоў, які адначасова стаў І галоўнай лабараторыяй мадэрнісцкага мастацтва пачатку XX стагодзьдзя. Усе гэтыя Беларускія мастакі сталі прадстаўнікамі Парыжскай школы нароўні з Пабла Пікаса, Амедэа Мадзільяні, Фернанам Лежэ ды іншымі сусветна вядомымі майстрамі.

Дзякуючы калекцыянерскай дзейнасці ААТ «Белгазпрамбанк», у нашу краіну вяртаюцца шэдэўры мастакоў Парыжскай школы - ураджэнцаў Беларусі, творцаў, якія праславіліся за мяжой. А разам з карцінамі вяртаюцца і іх імёны, якія зноўку ўпісваюцца ў нашу гісторыю, у нашу памяць, у сучасны кантэкст.

Размова iдзе пра такiх мастакоў, як:
Марк Шагал, Хаім Суцін, Восіп Любіч, Восіп Цадкін, Файбiш-Шрага Царфiн, Міхаіл Кікоін, Пінхус Крэмень.

8 і 14 лістапада для тых, хто робіць прадзамову нашай трэцяй кнігі - пра Парыжскую школу - на ulej.by (https://ulej.by/project?id=819563), мы правядзем бясплатны занятак па шэдэўрах, якія знаходзяцца ў галерэі «Арт-Беларусь».

На занятках мы пачытаем адну з казак кнігі, даведаемся шмат новага пра карціны вялікіх мастакоў-выхадцаў з Беларусі, пагуляем у высокамастацкія гульні і правядзем пару майстар-класаў.

Вядучая - Сафія Садоўская

Для дзяцей 7-13 гадоў
8 і 14 лістапада на выбар
19:00-20:30
Запiс па тэлефоне +37529 33 3035960 альбо па электроннай пошце dtm@ygallery.by

!!!! Перад заняткам неабходна назваць сваё прозвішча і паказаць электронны ліст ад ulej.by аб аплаце лота па краўдфандынгавай кампаніі «Мастацтва Беларусi ХХ ст. Парыжская школа».

Творчая і аўтарская праца над кнігай «Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Парыжская школа» была зроблена дзякуючы падтрымцы ААТ «Белгазпрамбанк» і Цэнтру выяўленчага і медыя мастацтва «Новая культурная ініцыятыва». Аднак друк накладу будзе магчымы толькі дзякуючы вам! І толькі дзякуючы вам дзеці змогуць з малых гадоў любіць і разумець мастацтва, ведаць беларускіх мастакоў.