Photo exhibition by Mikhail Barazna 'Intensions'February 5–26, 2019

На выставе ў адзінай экспазіцыі можна ўбачыць фрагменты фотаграфічных эксперыментаў М.Баразны розных гадоў. Гледачу прапаноўваецца варыянт пэўнай спіралі творчасці майстра ўніверсальнага жанру выяўленчага мастацтва.

М.Баразна свае выстаўкі часта называе мастацтвазнаўчымі фотапраектамі. Большасць праектаў і серый маюць значную працягласць па часе папаўнення, асобныя не завершаныя і на сённяшні дзень. Мастак ілюструе эмацыянальныя характарыстыкі навакольнага асяроддзя і лічыць важнай якасцю ўменне іх заўважаць. М.Баразна лічыць фотакамеру найбольш зручным і даступным, але далёка не ідэальным інструментам для сучаснага аўтара.

Пра аўтара:

М. Баразна нарадзіўся ў 1962 годзе. Сябра Беларускага саюза мастакоў, кандыдат мастацтвазнаўства, ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў, правадзейны член Нацыянальнай акадэміі мастацтваў Кыргызскай Рэспублікі.

Скончыў аддзяленне прамысловай графікі мастацка-прамысловага факультэта Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1985).

Удзельнік 8-й Балтыйскай трыенале міжнароднага мастацтва ў Вільнюсе, Літва (2002).

Аўтар кніг «Белорусская книжная графика 1960–1990-х годов» (2001), «Белорусская живопись 1920–1970-х годов» (2006), «Мастацтва кнігі Беларусі ХХ стагоддзя» (2007), «Гісторыя выяўленчага мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя» (2016, 2017), «Кніжная графіка Беларусі ХХ стагоддзя» (2017), «Выяўленчае мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя» (2017), апублікаваў больш за 300 навуковых і крытычных артыкулаў.

Удзельнік, куратар мастацкіх выставак у Беларусі і за яе межамі. Куратар выстаўкі «Мастакі сучаснай Беларусі» (Цэнтр П’ера Кардэна, Парыж, Францыя, 2002). Куратар выстаўкі «belart.by. Маладыя мастакі Беларусі» (Масква, Рассія, 2010). Куратар Павільёна Рэспублікі Беларусь на 54-й Міжнароднай біенале мастацтваў у Венецыі (Італія, 2011).