Presentation of poetry book 'Bielanoch' by Kaciaryna Masse February 15, 2018 at 19 o'clock

15 лютага 2018 года (чацвер) а 19 гадзіне ў галерэі "Арт-Беларусь" адбудзецца прэзентацыя чацвёртай кнігі вершаў паэткі Кацярыны Масэ "Беланоч".

Кнігі, якую з нецярпеннем чакала як прафесійная літаратурная супольнасць, так і ўсе тыя, хто проста цікавіцца сучаснай беларускай паэзіяй і мастацтвам. Мастацтвам – таму што кніга "Беланоч" утрымлівае ў сабе не толькі тэксты: вялікую ролю адыгрывае ў ёй візуальны складнік – вытанчаныя, казачныя, глыбока сімвалічныя выявы, якія створаны самой аўтаркай дзеля раскрыцця падставовых архетыпічных сюжэтаў, якія ляжаць у аснове кнігі. Стылёвая чорна-белая эстэтыка, разгалінаваны міфапаэтычны дыскурс і выкшталцоная мова – вось формула тэкстава-выяўленчай паэзіі кнігі “Беланоч”.

У прэзентацыі таксама возьмуць удзел музыкі Яўген Нупрэйчык (гітара) і Ганна Шакель (цымбалы). Вас чакае чароўны паэтычна-музычны фьюжн, размова з аўтарам пра кнігу і працэс яе стварэння, аўтограф-сесія, і ўсё гэта – у цёплай багемнай атмасферы, з келіхам шампанскага ў руцэ і ў атачэнні твораў вялікіх майстроў.

Уваход вольны.