Мінску 950. Прэзентацыя карты ВКЛ разам з гуртом Re1ikt8 верасня 2017 а 19 гадзіне

8 верасня а 19-й гадзіне, напярэдадні святкавання 950-годдзя горада Мінска галерэя «Арт-Беларусь» запрашае на прэзентацыю карты Вялікага Княства Літоўскага, створанай у XVII стагоддзі Томашам Макоўскім.

Аўтар карты Т. Макоўскі - гравёр, картограф, мастак, працаваў пры двары Радзівілаў, стаў стваральнікам мастацкіх майстэрняў па афармленні кніг, складанні і гравіроўцы карт у Нясвіжы. Карта Вялікага Княства Літоўскага не проста дэталёва выкананая і багата дэкараваная ў манеры таго часу, але ў ёй таксама апісаны звычаі і абрады жыхароў тэрыторыі княства.

Стварыць незабыўную лірычную атмасферу дапаможа мінскi фолк-рок-гурт Re1ikt , які дасць унікальны акустычны канцэрт адмыслова дзеля гэтай падзеі. Народныя песні з розных куткоў Беларусі, кампазіцыі паводле твораў класікаў беларускай літаратуры: "Драўляны Дзядок і кабета Інсекта" Яна Баршчэўскага і "Балотны агонь" Якуба Коласа - усё гэта чакае вас 8 верасня.

Набыць квіткі магчыма ў касе галерэі кожны дзень з 11.00 да 19.45

Уваход: 4 рублі

Мы знаходзімся па адрасе: вул. Казлова, 3

Тэлефоны для даведак: 8-029-331-06-42, 8-017-284-88-88

Save

Save

Save