Мастакі з Заходняй Беларусі
Вызначэнне "заходнебеларуская мастацкая школа" дэманструе розніцу шляхоў, па якіх разышлося беларускае мастацтва пасля 1921 г.
У Заходняй Беларусі – тэрыторыі якая знаходзілася з 1921 па 1939 гг. пад уладай Польшчы, з насельніцтвам больш за 5 мільёнаў, не было мастацкай навучальнай установы. Галоўную асветніцкую ролю ў станаўленні беларускага мастацтва адыгрывала Вільня (Вільнюс) – гістарычная сталіца Вялікага Княства Літоўскага, у першую чаргу яе ўніверсітэт, адноўлены ў 1919 г. Былі Варшаўская школа мастацтваў і Кракаўская акадэмія мастацтваў, а таксама школы ў сумежных краінах.
Фердынанд Рушчыц (1870–1936), які навучаўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, стаў выдатным пейзажыстам. Антыпод "арыстакрату" Рушчыцу, не менш значны мастак з Заходняй Беларусі – Я. Драздовіч (1888-1954), якога называлі "павятовым Леанарда да Вінчы" за разнабаковасць яго захапленняў, быў прыхільнікам гістарычнага рамантызму і касмічнай тэмы. Вясковы інтэлігент, мастак Павел Южык (1874–1944) маляваў партрэы аднавяскоўцаў і крявіды ў манеры імпрэсіяністаў. Пятра Сергіевіча (1900–1984) можна назваць універсальным мастаком: ён быў здольны працаваць амаль ва ўсіх жанрах, выконваючы сюжэтна-тэматычныя карціны, жанравыя сцэны і гістарычныя палотны, краявіды і партрэты. Жывапісец стварыў свайго роду галерэю характараў беларусаў ХХ ст. – сялян, рабочых, студэнтаў, творцаў, інтэлігентаў, духоўных асоб. Сяргей Вішнеўскі (1909–1992) таксама абраў напрамак "дэмакратычнага" партрэта. Яго вельмі прафесійныя работы адлюстроўваць псіхалогію чалавека ў лепшых рэалістычных традыцыях.
Пільная ўвага да чалавека – характэрная рыса, уласцівая творчасці большасці заходнебеларускіх мастакоў. Нават у пейзажах Зміцера Крачкоўскага (1910–1991) адчуваецца сугучнасць адчуванням яго суайчыннікаў.