Exhibition by Nastassia Kolas 'Werewolf'5–30 September, 2018

З 5 па 30 верасня ў новай прасторы Галерэі «Арт-Беларусь», ZAL # 2 у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3), пройдзе выстава мастачкі Настассі Колас «Пярэварацень». Выстава – рэфлексія на рэаліі існавання ў сучасным свеце. Культурная гібрыднасць, гісторыя, дух часу і ўплыў тэхналогій на штодзённае жыццё і зямную глебу...

«Пярэварацень/Shifter – гэта выстава як мігаткое ўспрыманне.

Я размаўляю на англа-руска-, часам беларускай трасянцы. Я пытаюся ў паветра: што хаваецца за паверхняю рэчаў або пад скурай?

Зямля, упакаваная ў пластыкавыя пакеты, мяняе сваё аблічча і робіцца прадуктам.

Гукі прыбою або цвыркуноў даносяцца з аўдыёмашыны, прыстасавання ад бяссоння, папулярнага ў Амерыцы, якая не можа заснуць ад стрэсу, што запаляе яе мазгі. У сваім знакамітым эсэ «Адлюстраваны Час» Андрэй Таркоўскі казаў, што праца мусіць мець пах. І я з ім такім чынам згодная.

Першапачатковае месца гэтай выставы – арт-прастора «Сталоўка» – знікла. Пэўныя афіцыйныя беларускія інстанцыі забаранілі квір-фестываль, i паводле прынцыпу даміно гэта паслужыла падставай для закрыцця і самой арт-прасторы. Мая праца ў гэтым месцы правалілася і перамясцілася, як і частка ажурнага савецкага мура, што прыстаў да нас нібы нарасць. Усё гэта асела ў «Палацы мастацтва», і цяпер мы знаходзім гэтага пярэваратня тут».

Настасся Колас (Таронта, ліпень 2018)

Настасся Колас нарадзілася ў Мінску, жыве ў Таронта.

З дапамогай прасторавых інсталяцый, скульптуры і лінзавых прыстасаванняў, Настасся адсочвае транфармацыю вобразаў. У сваіх працах яна разглядае ўплыў на людзей і грамадства прадуктаў глабалізаванай эстэтычнай вытворчасці і тое, як яны засвойваюцца ў асяродку розных мясцова сфармаваных супольнасцяў.

Настасся мае ступень бакалаўра мастацтва па дызайну моды (2003, Універсітэт Раярсан, Таронта) і магістра выяўленчага мастацтва па кіна-відэа (2017, Аспірантура Мілтан Аверы, Бард Коледж, Нью-Ёрк).

Адкрыццё: 5 верасня 19.00
Сустрэча з мастачкай: 7 верасня 19.00
Даты выставы: 5 верасня – 30 верасня
Гадзіны працы галерэі: серада–нядзеля 12.00–20.00
ZAL # 2 (другі паверх Палаца мастацтва, вул. Казлова, 3)
ВОЛЬНЫ УВАХОД

#EUforBelarus
* Праект рэалізуецца ў межах праграмы «Паспяховыя жаночыя ролевыя мадэлі Беларусі» пры падтрымцы ЕС.

https://www.facebook.com/events/2193597247584242/
https://vk.com/event170363787