Да 950-годдзя Мінска Белгазпрамбанк прэзентаваў Карту ВКЛ11.09.2017

8 верасня 2017 года, напярэдадні святкавання 950-годдзя горада Мінска, у галерэі «Арт-Беларусь» адбылася прэзентацыя Карты Вялікага Княства Літоўскага, створанай у XVII стагоддзі Томашам Макоўскім, з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка.

На фотаздымку ўверсе – дырэктар цэнтра «Новая культурная ініцыятыва» Аляксандр Зіменка прэзентуе карту

Аўтар карты Т. Макоўскі - гравёр, картограф, мастак, працаваў пры двары Радзівілаў, стаў стваральнікам мастацкіх майстэрняў па афармленні кніг, складанні і гравіроўцы карт у Нясвіжы. Карта Вялікага Княства Літоўскага не проста дэталёва выкананая і багата дэкараваная ў манеры таго часу, але ў ёй таксама апісаны звычаі і абрады жыхароў тэрыторыі княства.

Стварыць незабыўную лірычную атмасферу падчас імпрэзы дапамог мінскi фолк-рок-гурт Re1ikt , які даў унікальны акустычны канцэрт адмыслова дзеля гэтай падзеі. Народныя песні з розных куткоў Беларусі, кампазіцыі паводле твораў класікаў беларускай літаратуры: «Драўляны Дзядок і кабета Інсекта» Яна Баршчэўскага і «Балотны агонь» Якуба Коласа - усё гэта прагучала 8 верасня ў прасторы галерэі.

Save

Save

Save

Матэрыялы па тэме:

Sputnik.by: У Мінску прэзентавалі першую дакладную карту ВКЛ
СБ. Беларусь сегодня: В Минске презентовали оригинальную карту ВКЛ XVII века