Галасы УтопііВыданне поўнага збору твораў Святланы Алексіевіч, 2018

Праект “Галасы Утопіі”, прысвечаны выданню цыкла кніг Нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч на беларускай мове ў найноўшым перакладзе лепшых літаратараў нашай краіны, стартаваў 21 лютага 2018 года на краўдфандынгавай платформе “Вулей”. Ён прыцягнуў 231.950 беларускіх рублёў і стаў самым маштабным у гісторыіі беларускага краўдфандынгу, а таксама адным з найбуйнейшых у СНД.

Белгазпрамбанк прыняў удзел у дадзеным праекце і размясціў замову на друк дадатковага накладу ўнікальнага пяцітомнага выдання. Кнігі бязвыплатна перадаюцца ў фонды бібліятэк нашай краіны, пачынаючы з Віцебскай вобласці.

Збор твораў (а гэта 5 кніг) патрапіць як у гарадскія, так і сельскія бібліятэкі.

Распавядаючы аб праекце, старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка, у прыватнасці, сказаў: “Адносіны да дасягненняў у інтэлектуальнай галіне вызначаюць узровень развіцця краіны і яе магчымасці. Безумоўна, мы ганарымся прызнаннем заслуг беларускага нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч, і наша задача – зрабіць даступным плён яе творчасці на роднай, беларускай мове”.

#nobelnamove

Для даведкі:

Святлана Алексіевіч – першы беларускі лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Самую прэстыжную пісьменніцкую ўзнагароду яна атрымала ў 2015 годзе “за шматгалосную творчасць – помнік пакутам і мужнасці ў наш час”. У цыкл “Галасы Утопіі” ўваходзіць пяць кніг, над якімі пісьменніца працавала на працягу сарака гадоў: “У вайны не жаночы твар”, “Апошнія сведкі”, “Цынкавыя хлопчыкі”, “Чарнобыльская малітва”, “Час сэканд-хэнд”.




Новости

18.01.2019
Библиотеки Гомельщины приняли в дар «Голоса Утопии» Светланы Алексиевич 17 января 2019 года в Гомельской областной библиотеке имени Ленина состоялась торжественная церемония передачи книг Светланы Алексиевич в дар библиотекам Гомельской области, а также встреча редакционного коллектива проекта «Голоса Утопии» с читателями
20.12.2018
Заработал лендинг, на котором библиотеки могут заказать пятитомник Светланы Алексиевич «Галасы Утопii» Обращаем внимание руководителей библиотек Брестской, Гродненской и Могилёвской областей, что начиная с 20 декабря на лендинге lib.artbelarus.by можно разместить заявку на получение экземпляров уникального пятитомника Светланы Алексиевич на белорусском языке «Галасы Утопii»
26.06.2018
Праект «Галасы Утопіі» прэзентаваны ў Мінску У культурным інкубатары «ОК16» адбылася прэзентацыя поўнага збору твораў лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Святланы Алексіевіч “Галасы Утопіі”, выдадзенага пры падтрымцы Белгазпрамбанка.
21.06.2018
У Віцебску Белгазпрамбанк распачаў марафон па перадачы кніг Святланы Алексіевіч бібліятэкам рэспублікі Бібліятэкі Віцебска і Віцебскай вобласці першымі ў Беларусі атрымалі ў дар 452 камплекты ўнікальнага пяцітомнага збору твораў лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланы Алексіевіч “Галасы Утопіі”, выдадзенага пры дапамозе Белгазпрамбанка